Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Камар

Сярэдняя: 5 (122 галасоў)

(філасофія жыцця)

Напіўшыся крыві камар
Палагаднеў, пачуўся целам,
І паміж справай пузам сьпелым
Ствараў уласны ён піяр.

Вяшчаў аратар:
- Недарэкі,
Не пойдзе справа так на лад!
У вочы, ў нос, - нахабства, зьдзекі, -
Трэба ўпівацца ў мяккі зад.

Хай не хапае чысціні
У пачатку гэтага імкнення,
Ніжэй спіны без раздраження
Ем я людзей без мітусні.

Я - геній! Гэта ад прыроды!
Усе людзі - статак! Я - пастух!
Я нават разумней за мух,
Вышэйшай, мабыць, я пароды!!!

Ды раптам змоўклі крывасмока трэлі…
Напэўна, там штаны надзелі…

06.12.2011