Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Пілінога

Сярэдняя: 5 (196 галасоў)

Цяжка. Выбух. Вагон. Людзі. Сіта.
Цішыня. Крыкі. Стогны. І крок.
Кроў. Граніт. І кавалкі ... граніту.
І заплечнік. Жыццё. Лёс. І змрок....

Дзед. Дзяўчынка. І хтосьцi. І цела.
Ачапленне. і стогн. Без нагі...
Хлопчык. Лекар. Насілкі. Бінт. Белы.
і чырвоны. Хутчэй. і другі ...

Бессэнсоўна ... За што? Кроў. Ваніты.
Турнікеты. Шкло. Пыл… На вачах...
Дом. Гарэлка. Жах. Слёзы… нібыта ...
Заўтра. Раніца. Школа. Дачка ...

11 красавіка 2011



Сярэдняя: 5 (149 галасоў)

Сустрэліся! Словы, сказ, жаданні
Прывідны малявалі нам партрэт.
Адзін матыў, мільёны меркаванняў.
Свабода думкі! Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся затым, каб не сустрэцца,
Без абавязкаў гаварыць "прывет",
Сысці без развітання, і здаецца,-
Свабода такту! Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся. І смайлам ўсміхнуўся,
Аблаяць смайлам можам цэлы свет,
і смайлам раюць, каб ты затыкнуўся...
Свабода тварыкам! і Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся і можам тут застацца,
Мы ўзялі віртуальнасці білет,
Мы тыя, кім тут хочам падавацца.
Дур?.. Не! Свабода! Брава Інтэрнэт!

29.11.2011