Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каму вас, песьні?

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Каму вас, песьні, я нясьмелы Тут буду пець, снаваць з душы, З душы няшчаснай, набалелай, Аж, змучан, згіну дзе ў глушы? Ці для тых цёмных, нешчасьлівых, Што не патрапяць прачытаць, Ці для тых сьветлых, а зласьлівых, Што не захочуць вас і знаць? О! веру, веру, што загнаны Мяне не здрадзіць мой народ, Але ён цёмны й акаваны, I бедны думак яго ўзьлёт. I вы, душы маёй тварэньні, Ў нязнаньні будзеце марнець; Таптаць вас будуць без сумленьня, Пацук рукопісі патнець. Аж нейкі ўчоны моль з прыпадку Натрапіць, з пылу абтрасе, Пачне чытаць вас ад пачатку З-пад акуляраў на насе. Прагледзе й скажа: «Матар'ялу, Каб прасачыці быт людзей На Беларусі, тут нямала; Жаль толькі, што няма усей, Усей рукопісі панурай. Хвалько паэта, знаць, не раз Цаніць даваў яе для шчураў; А шчуры – спраўджана і ў нас – Істоты подлыя, нізкія, – Пяўцоў ім думкі не ў карысьць; Ім праў навукі хоць якія, Дабро чужое рады грызьць. Ды ўсе ж рукопісі я гэтай Так не астаўлю і вазьму, – Аб ёй і кім быў той паэта, Складу артыкул па-свайму. Часьць вершаў ў друку апыніцца, Не зьнішчаць мышы іх зусім; Пясьняр «з народа» ўзьвесяліцца, Што ё ў газэтах і аб ім»... Так будзе думаць моль вучоны І рэшты аркушаў шукаць. ............................ Спалі вас, песьні, дым чырвоны, Чым мае гэткі лёс спаткаць!Nike