Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Канвеер...

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Спроба верша спосабам «калаж»

«Назначаны ці абраны?..»
«Вучоныя ў пашчы кратэра...»
«Адбыўся кангрэс наркаманаў...»
«Забілі меліяратара...»
«Народ не бярэ ні грама...»
«Камп’ютэр — ахвяра логікі...»
«Пайшло не жыццё, а крама:
Чарга і ў загс, і на могілкі...»
Стаю і з ветрам на пару
Перажоўваю тумбу з афішамі,
Смакую навіны...
«Каспараў
Абышоў у прэтэнзіях Фішара...»
«Бабруйск — беларускі Гановер,
Ды толькі фартуна не бліснула...»
«Збіраўся ўзарваць Кагановіч
Сабор Васіля Дабраіснага...»
Размаху было аж замнога:
«Байкальская, магістральная», —
Што ні лозунг — веку дарога,
Што ні грудзі — плошча астральная:
Не падняць аберуч мундзіра...
«Мерзлаты застойныя праледні...»
«Можа, праўду шукаць у Сібіры,
Дзе шукаў ледзь не кожны праведнік?..»
«Пашукайце, што побач страчана, —
Ці не лепей паехаць у Лепель?..»
«Перадаць ці прадаць нашу спадчыну?..»
Гвалт народжаных у кураслепе...
«Лішні клас для роднае мовы...»
I «з народа» вокліч нязгоды:
«Нам было і таго дастаткова...»
«О народ, не дастойны свабоды» —
Гэта кліча тэатр на прэм’еру...
А ў канцы паласы — як падскрэбышы:
Жыццяпіс Дэбюсі, і Дэбіша
Верш да славы грукае ў дзверы...
Шар зямны да вачэй абклеены:
У навінах — як дошка аб’яў.
Словы, словы — нібы з канвеера...
А навокал — вецер гуляў...
Вецер шумеў,
Бо гаварыць не ўмеў...