Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Караліна

Яшчэ не ацэнена
Дзе зялёны абсэнт Там і водар туёну, Ў вачох у вядзьмарчыных Хамеліёны, Ў іх блакіт ад нябёсаў Зьнішчаецца ўшчэнт Як купальскія росы з ракі Ў руцэ. Ў вачох у вядзьмарчыных Папараць-кветка, Нібы шэрыя зайчыкі Скачуць па клетках, А маланкай глядзіць Каб ударыць пад цінай, Толькі мары мае ўсё вышэй З Каралінай. Усе думкі твае між Дубаем і Мінскам Будуць мАем траецкім, заклёнам, вятрыскам, Аўтаспынам пра смагу туёну і нікаціну І імЯ па-над дахам яе, Караліны. Дзе зялёны абсэнт Там і водар туёну, А апошні працэнт На шчацэ ў шпіёнаў. Той адсотак ад ростаней з глебаю - горкім палынам, Будзе востравам неба хай мне - Караліна. Air Force 1 Low Upstep BR