Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Карацелькі

Сярэдняя: 3 (9 галасоў)
К А Р А Ц Е Л Ь К І Каб з іншым агульную мову пачаць, Часам патрэбна ўмець памаўчаць. * Прыгажосць - ахоўны вектар Ад засілля інтэлекта. * Вынаходнік самалёта – аптыміст, А парашут прыдумаў песіміст,- Вы колькі кожнай якасці Дасьце працэнтаў значнасці?.. * Адбудзецца дыскусія. Усіх задаволім. (Уваход свабодны, выхад пад канвоем). * Народ багацце мае. Дык гэта ж добра! – Не зусім: У нас усяго хапае, Другая справа, што не ўсім. Sneaker