Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Карацелькі

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

К А Р А Ц Е Л Ь К І

За марай рухаўся я ўслед,
Прамень надзеі зваў і вабіў.
Але ж дарогу ў новы свет
Спынілі мне… старыя граблі.
*
-Мой мілы доктар, мне ўсё баліць!
-Ну вы хапілі: “УСЁ БАЛІЦЬ”,
Вам грошай не хопіць за ЎСЁ заплаціць.
*
Такая чалавечая парода:
станавіцца дарослым
– узрост не нагода.
*
Размаўляюць дзве бландзінкі,
разглядаючы карцінку:
-А Меладзе, ён сангвінік ці халерык,
-Мне здаецца, ён – Валерык.
*
-Нашто вам, бабы, мужыкі?
Адказ жаночы быў такі.
-Нам важна, сорт мужчын які:
Адзін для агарода,
Другі для карагода.
*
-Ці чуў ты, што Юрку спасцігла няшчасце?
-…?
-К яму ад мяне збегла жонка Настасся.