Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Карацелькі

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)
Згодна прымаўкі расхожай, Не нараджайся ты прыгожай. Ёсць захад тут і іншы лоўкі, І ён, бясспрэчна, дапаможа: Ты завядзі сабе сяброўку З абліччам вельмі непрыгожым. * Покуль мяч ляцеў дырэктару ў акно, Ужо ў хованкі дзеці гулялі даўно. * Чатыры стадыі ап’янення суседкі Амілі: Прыйшла. Прыпаўзла. Прынеслі. Па дарозе згубілі. * -Мяне знайшлі ў капусце, -А мяне дык прынёс бусел, -Мяне з інтэрнэта скачалі праз сканер, -А мае тата з мамай усё робяць самі. * -Я, калі нап’юся, Нікога не баюся. -І сваю жоначку Святлану? - Не п’ю я да гэткага стану! * -Экзамен здала, маю права машыну вадзіць. Якую ты марку параіш купіць, Стыльную, арыгінальную?.. -Найлепей, каханая, - пральную. * Ёй трэба ўлюбіцца, жаданне прыйшло - “Эх штосьці даўненька праблем не было!” * Хтось цела ў спартзале сваё даглядае, Карысную ежу заўсёды ўжывае. А я дык з душою ўпарта сябрую - Гарэлкай яе рэгулярна частую. * Каб сёння вам прыкметным стаць, Зусім непатрэбна грунтоўнай асновы, Трох простых учынкаў такіх дастаткова: Не піць, не курыць і кніжкі чытаць. * -Дзяўчына, вас праводзіць можна? -Можна. Толькі асцярожна: Мая мама вельмі чуйна спіць - Нам прыйдзецца на дыбачках хадзіць. * Air Jordan 2017 Casual Shoes