Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кароткі дзень

Яшчэ не ацэнена

Кароткі дзень падняўся на крыло,
Яго палёт святочны быў і чысты.
Ад раніцы мяло, мяло, мяло ...
Кружыўся снег - празрысты і іскрысты.

Спыніўся рух машын на ўсёй зямлі –
Палеглі гурбы снегу ім на дахі.
І хуткія зямныя караблі
Цяпер паўзлі як тыя чарапахі.

Але ад снегу лёгка на душы,
І я лячу - хутчэй машын маркотных
Туды, дзе ажываюць міражы
Пад полымем вачэй тваіх пяшчотных.
15.01.2014