Са  зборніка «Гішторыі  дзеда  Алега».
Піша  чалавек,
сабе…
І  піша…
Піша, тое
што  у  галавУ  прыйшло.
Не  чапае,  там  каго,
ні  крЫшачкі,
а  намятАе  слоўцы  памялом…
ПадраўнОўвае  іх  грЭбенем,
ўладкОўвае.
Адрыфмоўвае  радок  з  радком.
Пра  жыццё,
пра  гарадское  і  вяскОвае.
А  яго  за  гэта – кулаком…
А  з  чаго?
Калі  не  падабаецца,
не  чытайце  яго  “муць”.
Вамі ж  гэта  “муць”  чытаецца…
Можа  завідкі  бяруць?
“ТрасянкОвы”  ён, “сярмЯжны”?
Што  вам, лайдакі, да  гэтага?
Ён – графаман.
Не  акадэмік  важны,
не  Рубінаў,
які  мніць  сябе Паэтам.
Піша  чалавек.
Сабе  і  іншым  піша.
Чытачоў  хапАе,
значыць  піша  спраўна.
Ананімам,
двум, ці  тром,
няроўна  дЫшыцца…
З-падцішкА
 дзярмо  раскідваюць  старАнна…
Бо  няма  ў  іх –
дАра  “рыфмаплецтва”…
І  хоць бы  дУмачка  якая,
з  іх,
ўсплыла…
Лепей  вы б  садзілі   бульбу,
хлопцы…
Усе б  карысць  ад  вас  была…
26 мая 2013 г.
**( не  чапае – не трогает; ні  крЫшачкі – ни чуточки;
грЭбень – гребешок,расчёска; радок – строка; не  падабаецца – не нравится;  лайдакі – бездельники; мніць –
считает  себя; хапАе – хватает; дУмачка – мыслишка;
лепей – лучше; карысць – польза).