Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Карыстаюся простай чалавечай логікай

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

Карыстаюся простай чалавечай логікай:
Той ляпне, а мне сорамна ад выказанай фабулы.
Белы чалавек, заліваюся чырвонаю фарбаю,
Сам становячыся незарэгістраванай сімволікай.

Ніяк не зжывуся з душэўнымі забабонамі:
Абаронца, апрануты ў зялёнае, але ў чорным абліччы
Не можа найперш з сабой пагадзіцца,
Што вершнік у сэрцы чамусьці даўно забаронены.

Слухаючы музыку з чорных спісаў,
Якіх, аднак, ніхто ніколі не бачыў,
У чарговы раз для сябе адзначыў,
Што ў творчасці нельга шукаць кампрамісы.

У гэтым настроі выконваю распараджэнні,
Якія ніколі нікім не былі аддадзеныя,
Самастойна выдумваючы для справы зыходныя дадзеныя,
Закопваю чысціню душы ў глыбокім скляпенні.

І надалей застаючыся актыўным карыстальнікам
Мозга, павесіў у паветра шмат неадназначных пытанняў.
Адказаў не будзе, але для з’явы я назву знаю:
“Эфект морквы” згодна з “Кішкамі” Чака Паланіка.