Хачу растаць у руках тваёй пяшчоты,
узрушана-салодка затрымцець
ад пацалункаў прагных, ад ўпотай
сказаных словаў, што пачутны ледзь.
Ад подыху твайго і ад кахання
ўвабраць увесь хмель і не адчуць
калі ціхое і абыдзеннае ранне
зіхотліва зайграе па зямлі.