Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хлебаробы

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Вось яны ідуць гуртом абедаць, Дрэнна апранутыя, маўчкі. Хлебаробы, ці ж іх нам не ведаць, Нашы вескавыя мужыкі. Хлебаробы – слова то якое. Трэба ганарыцца ім нібы. Толькі вось жыццё ў іх такое, Што скарэй яны – хлебарабы. Бо за тое, што яны працуюць, Нажываючы сабе гарбы, Не заплоцяць, ці альбо змухлююць, Вось жыві тады, ці то памры. Ці ж таму, забыў пра ўсё на свеце, Нібы та ваду - гарэлку п’юць? Ну а побач падрастаюць дзеці І ў гэтым пекле ўсе жывуць. Ну і як жа выжыць селяніну? Як сваё жыццё так павярнуць, Каб нікому не плаціць даніну, І каб волю для сябе вярнуць? Працаваць каб на зямлі свабодна І над каркам не стаяў каб жлоб. Калі б так…,няскора верагодна Вернецца ў вёску хлебароб. Air Jordan VIII Low