Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Філіпаў

Яшчэ не ацэнена
Жураўлі ў небе мітусяцца, Зграя з крыкам ў вырай адлятае. Мне таксама каб туды падацца, Дзе дзяцінства знічкай прападае. Выведзе сцяжынка праз балота, Ў лес,туды, дзе сонца ў лісцях ззяе. Сэрца ўраз адолела самота, І гады пражытыя ўсплываюць. Вось бярозкі на лясной палянцы Тонкім веццем на вятры гайдаюць, Нібы закружыліся ў танцы, Нібы між сабою размаўляюць. Пэўна ёсць у іх свае сакрэты, Кожная ў галінках іх хавае. Вераснёўскім сонцам лес сагрэты, А ў лесе – лепей не бывае. Тут усё жыццё як на далоні… Праплылі гады перад вачыма Болем аддаючыся ў скроні, А вярнуць нічога не магчыма. А на сэрцы ўсё рубцы ды раны, Невядома, далей што чакае. Скора ўжо халодныя туманы, Вось самота грудзі і сціскае. Птушкі ў небе з крыкам мітусяцца, Жураўлі ў вырай адлятаюць. Ад зімы нікуды не схавацца, І снягі ўжо скроні замятаюць. 2019 Air Vapormax Flair


Сярэдняя: 3 (1 голас)
Жураўлі ў небе мітусяцца, Зграя з крыкам ў вырай адлятае. Мне таксама каб туды падацца, Дзе дзяцінства знічкай прападае. Выведзе сцяжынка праз балота, Ў лес,туды, дзе сонца ў лісцях ззяе. Сэрца ўраз адолела самота, І гады пражытыя ўсплываюць. Вось бярозкі на лясной палянцы Тонкім веццем на вятры гайдаюць, Нібы закружыліся ў танцы, Нібы між сабою размаўляюць. Пэўна ёсць у іх свае сакрэты, Кожная ў галінках іх хавае. Вераснёўскім сонцам лес сагрэты, А ў лесе – лепей не бывае. Тут усё жыццё як на далоні… Праплылі гады перад вачыма Болем аддаючыся ў скроні, А вярнуць нічога не магчыма. А на сэрцы ўсё рубцы ды раны, Невядома, далей што чакае. Скора ўжо халодныя туманы, Вось самота грудзі і сціскае. Птушкі ў небе з крыкам мітусяцца, Жураўлі ў вырай адлятаюць. Ад зімы нікуды не схавацца, І снягі ўжо скроні замятаюць. Air Jordan XI 11 Low


Яшчэ не ацэнена
Успомніў Вёсачку Казаноўку. Ліпень, лета стаіць на дварэ. Вось на досвітку бацька зноўку На рыбалку мяне бярэ. Там ля вёскі лугі ў красках. Водар, аж галава кружыць. Так прыгожа, нібыта ў казках. Дзесьці ўнізе рака бяжыць. Цішыня, ўсё наўкол у тумане, Зрэдку лопае рыба ў вадзе. Вёска спіць за ракой , неўзабаве Крыкнуў певень.Світанак ідзе. Дзень настаў, прыпякае сонца. Не дарма мы сюды прыйшлі. Ўжо паўнюсенькае вядзерца Ў якім плёскаюць галаўлі. Раптам вецер, аднекуль хмары, Гром, маланка б’е з краю ў край. Мы схавалісь пад ясень стары, Дождж лінуў, ну цяпер трымай… Хмары зніклі таксама хутка, Нібы хто іх развёў рукой. Каляровай дугой вясёлка Перакінулась над ракой. І паветра духмяным стала Нібы мёд, каб не дыхаў, дык піў, А наўкол яшчэ лепей стала, Так здаецца бясконца б і жыў. З той пары і раней, і зноўку, Многа ў рэчцы сплыло вады. Але памятаю Казаноўку Ды маленства свайго гады. adidas


Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Калі раптам знікну я, і мяне не стане, З неба, хто тады табе, зорачку дастане? Хто цябе замест мяне закалышыць ў красках? На чыіх руках заснеш, як прынцэса ў казках? Калі знікну раптам я – помніць мяне будзеш? Ці не пройдзіць нават дня, як зусім забудзеш? Хіба, што сказаў табе, цябе больна раніць? Ты даруй, я ж уявіў, як мяне не станець. Калі ўсёткі ж я памру – то не плач,не трэба. Паляціць мая душа на свабоду ў неба. Не пакрыўдзіць там ніхто, ніхто не абмане, Прыляціш ты да мяне, калі час настане. Там сустрэнемся з табой,зноў нас стане двое, Можа і там каханне ёсць, толькі незямное. Air Max 95 20th Anniversary