Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хмары ліхалецця

Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)
Хмары ліхалецця Памяці расстраляных фашыстамі 23 ліпеня 1941 года 42 яўрэяў з вёскі Сялец Лідскага раёна Раніцой прыехалі ў Сялец дзве машыны, крытыя брызентам, – і сягоння ў хатах не сядзець – у зямлі ляжаць яўрэйскім сем’ям. Вылезлі эсэсаўцы з машын, чэрапы ў эсэсаўцаў на форме – і таму дзяцей, жанчын, мужчын добрае не ўсцешыла надвор’е. З перапуду стала пазяхаць дзіцяня, на боязь не скупое. Павыводзілі яўрэяў з хат і пагналі праз чыгунку, поле. Прывялі няшчасных на “лужок”, дзе кароў выпасваюць сяляне. Мімаволі ўбачыў пастушок, як яўрэяў спешна расстралялі… Ліхалецця хмары адплывуць – і ад міру сонца пацяплее… У сялецкіх хатах не жывуць – у магіле брацкай спяць яўрэі. Nike Fashion