Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хочацца ўзяць сякеру

Сярэдняя: 3.3 (4 галасоў)

Усё іскрыцца, зіхаціцца
Снегам, белай бялізной
Ахапілі ўсё марозы
Пахне сежнаю зімой
Бялізною снег іграе
У вачах мігцяць агні
Дэйма схопленая лёдам
Замярла ў цішыні
Кажух снежны, вельмі цёплы
Спяць там травы і лісткі
Наша Дэйма анямела
Спяць, замоўклі ручайкі
Ціснецца ў іх вадзіца
І не можа знайсці ходу
І не знойдзе такой сілы
З сябе скінуць глыбы лёду
У даль глянеш, поле бела
Пад нагамі белы снег
Мір засну пад кажухом
Замарожан часу бег
Усё наўкол пакрыта снегам
Зямля скована марозам
У лясу такое чуда
Із лісточкаў белых ружаў
Ёлак цяжкія галіны
Звіслі ўніз усе не ахвотна
Толькі хвояў верхавіны
Шумяць ціха і маркотна
Амяртвелі ольхі, лозы
І чуць -чуць галлём хістаюць
Кабаны, касулі, зайцы
Па палям адны гуляюць
Хочацца ўзяць сякеру
І па ёлцы бух абухам
І глядзець, як яна сыпне
На цябе халодным пухам