Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хто гадаваўся ў цішы дрэў...

Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)
Хто гадаваўся ў цішы дрэў,
Той ашчаджае і ўспаміны
Аб тым, як любасцю шчырэў
Да кожнай зёлкі і націны;
Хто паспытаў жывой вады
З тае зацішнае крыніцы,
Якой прызначана заўжды
З ліпнёвай спёкаю радніцца,
Хто выпраўляўся ў свет парой,
Калі смугой зырчэлі далі
I развітальнае пяро
На лузе птушкі пакідалі, —
Таму і ў людскай гамане,
Бывае, мроіцца, бы сніцца,
To нехта сцішны на чаўне,
Прапахлым вялаю травіцай,
To надвячорак над ракой,
Цяпельца, белыя ачоскі
Туману — ціша, і спакой,
I дальняй песні адгалоскі —
Той свет, выразны кагадзе,
Яго працягненасць жывая,
Што хвілю доўжыць на вадзе
I глухне —
              а вада сплывае.