Так былО…
Так бывае…
Так будзе…
Добры Лёс, і Лёс недарэчны –
цягнуць, побач жыўшыя людзі.
Лёс у кожнага свой,
так – спрадвечна…
Кожны – Лёс свой к чужому прымерыць…
Як адзенне – накіне на плечы.
Каб хоць крыху паверыць –
свой, ня горшы…
Няхай і ня лепшы…
Хтосьці – проста жыве…
Хтосьці – верыць, наўмысна,
што над Лёсам сваім – не спадар,
што мы ўсе ў Кнізе Лёсаў запісаны.
Там Лёс кожнага – Кара, ці Дар…
Хто з нас ведае,
што будзе заўтра…
Але,
што б там і не збылось…
Я ня веру,
што Лёс – змЕніць “мантра”,
калі сам не змяняеш свой Лёс…
*+*
14 студзеня 2014 г.
**(недарэчны – нелепый,глупый; побач – рядом; у кожнага – у каждого;
спрадвечна – извечно; ня горшы – не хуже; няхай – пусть;
ня лепшы – не лучший; хтосьці – кто-то; наўмысна – нарочно;
не спадар – не хозяин; зменіць – изменит; змяняеш – изменяеш).
* Ма́нтра (санскр.)- “орудие осуществления психического акта“. Индуисты полагают, что мантра — это определённая форма речи, оказывающая существенное влияние на разум, эмоции и даже на Судьбу.