Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хто сваю не шануе вясну

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Хто сваю не шануе вясну Ва ўспамінах красуня-вясна, І гадкоў маю я толькі восем. І бягу ўсім насустрач вятрам, Як далёка яшчэ мая Восень. Загадзя не прывыклі лічыць Мы памылкі свае і сумненні. Спадзяёмся ў шчасці пражыць, Перад лёсам не стаць на калені. І каб лёс не пакінуў адну, Мы кахання цяпло ў сэрцы носім. Хто сваю не шануе вясну, Будзе мець неўраджайную Восень. Вось бы тут прызадумацца нам: Вельмі хуткі жыцця рух спрадвечны Дзе тут пойдзеш насустрач вятрам. Жыць бы ціха жыццём чалавечым. Я рукой на няўдачы махну, Маем часта не тое, што просім. Хто няўдзяна пакрыўдзіў Вясну, Сваю стрэне бязрадаснай Восень… 2000 г. NEW BALANCE