Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хто ж гэта такі?

Сярэдняя: 3.9 (10 галасоў)

Хто ж гэта такі?
…мікроб?
…ці, вірус?
Клоп!..
…ці – таракан?..
А мо, гіена, ці шакал?
Адкуль такая думка заявілась?
…і думку ж не памАцаеш рукамі…
Хоць ёсць яна –
ня трэба і шукаць.

То,што не тЫгра,
і не леў –
любому з нас
без роздуму свядома.
…якась зараза…
І кожны ж з нас
пра гэта
даўно ўжо ўразумеў.
Бо, столькі ж ад яго людзям
худОга…
Усім.
Адразу.

Хвароба ад яго.
То,мусіць,ён – мікроб?
Краіна упавалку ў эпідэміі -
дык, вірус,
і прышчэпкі ад заразы трэба?
З народу кроў сасе –
канешне, клоп!..
Мо ведаюць адказ у Акадэміі?..
…і жрэ ж, як таракан, людскі кавалак хлеба…
Ў сябрах – шакалы, ды гіены…
Замест Душы – кавалак гнілі…
…і, анівошта ж не бярэ,
мікроб нязменны…
Шкада, што дуст забаранілі…
Хто ж гэта ўсёж-такі такі?
Мо, Бураціна,
зробленый з палена?

11 кастрычніка 2012 г.