Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хвалі

Сярэдняя: 4.9 (14 галасоў)

Навошта лёс людзей разводзіць?
Каб потым зноў пазней злучыць.
Жыццё - вадзіца. То - у лёдзе,
То - ручаёчкамі цурчыць.

Навошта б’емся аб пакуты?
Каб потым разам сад садзіць?
Чаму прыемна хвіля слоты,
Калі нутро агнём гарыць?

Чаму не досыць, калі добра?
Чаму ідзем, калі прыйшлі?
Чаму не лыжкай шчасце сёрбаў,
Калі шчаслівымі былі?

Чаму ў былым перагаралі,
Глыбей хавалі пачуццё?
У плыні вечнай - хвалі, хвалі...
І мора з назваю “Жыццё”.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120022505843