Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хвалько

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Хвалько Ад яго не чакай, дзеўка, толку, Не дай Божа халопу стаць панам. Ён тады і на чыстым падворку Будзе бруду шукаць і заганаў. І на тых, хто дагэтуль быў родны, Паглядзіць зверху ўніз, рот скрывіўшы. Ён вышэй за халопаў, свабодны… Хто не пан, для яго будзе лішні. І падзенецца некуды любасць, Што раней пасялялася ў сэрцы. Напаказ—самахвальства і тупасць. Па сваёй усё мерае мерцы. Хто не бачыў такой яшчэ з’явы? Паглядзець хвалько часу не мае, Што на ім толькі пана халявы, Па зямлі басанож ён ступае. 2002 г. Nike Zoom Vomero 14