Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

2002

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Алена-красуня, Алена,
Стаю ля цябе на каленах.
У вочы твае пазiраю
I бачу: таксама кахаеш.
А помнiш ты нашу сустрэчу?
Гарэў над ракой цiхi вечар,
I вецце бярозы шаптала:
— Мой любы, цябе я чакала.
I тут налятаў цёплы вецер,
Люляў-калыхаў яе вецце.
I чулiся цiхiя спевы
Пяшчоты-кахання павевы.



Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

Вечар. Усыпалі зоркі нябёсы,
ветрык-свяжак мой аблашчвае твар.
Крочыцца лёгка. Прастор — безгалосы.
Хочацца ж казак, дзівосаў і чар.

Сцежка, ледзь бачная, змейкаю ўецца —
веру, вядзе мяне к сонцу і дню.
Песняю звонкаю поўніцца сэрца,
ёю, вазьму, ускалыхну цішыню…

Безліч адолею ў суцемках вёрстаў,
стану, мо, раптам я іншы душой.
Можа, на момант забудзецца ростань,
сэрца і сёння шчыміць ад якой.

Ведаю: з іншым Яна. Не гукаю,
хоць зноў пачуццяў праз верх…
Любая, мілая і маладая
ўбачыцца ў снах. Сумны выспее верш…

… Вечар. Усыпалі зоркі нябёсы,
ветрык-свяжак мой аблашчвае твар.
Крочыцца лёгка. Прастор безгалосы.
Хочацца ж казак, дзівосаў і чар…