Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хвоі шумяць...

Яшчэ не ацэнена
Хвоі шумяць вершалінамі звонку. Ціха сухая ігліца злятае. Дзяцел дзяўбе сухастоіну звонка – Хату будуе ці корму шукае? Ціха пад шатамі бору старога, Быццам няма набажэнства у храме. Раптам спынілася нават дарога Перад пагоркам, парослым крыжамі. Пазарасло пустазеллем каменне – Рэшткі падмурка маленькай капліцы. Толькі – мурашак руплівых тварэнне – Строміцца ўверх піраміда з ігліцы. Плямы святла рэжуць позірк замглёны. І камяні ўжо ад часу ссівелі – Не прачытаць і не ўспомніць імёны Тых, каго тут, на пагорку, адпелі. Могілкі… Толькі даўно не хавалі. Добра жывецца, што так зажыліся!? Потым даведаўся – людзі сказалі – У наваколлі ўсе вёскі звяліся… 1999 Prime Hype DF 2016 EP