Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кірмаш

Сярэдняя: 3.6 (7 галасоў)

Вось беларускі наш кірмаш, сабраў ўсіх сяброў
Прыехаць кожны сюды рад, з замежных вугалкоў.
Усе, хто помняць Беларусь і славяць ў вяках
Яны з’яджаюцца раз у год, на гэты вось размах.

Спяваюць гулка песні тут і ў пляскі тут пускаюцца
Калі спявае Беларусь, мурашкай пакрываюцца .
І шмат цудоўных тут падзелак, купляюць усе дамоў
Мастачкі зробілі рукамі, ўдыхнулі ў іх любоў .

Усё тут змайстравалі рукі, якія водыху не знаюць
Майстры за працаю заўсёды, яны падзякі не чакаюць.
І смачнай ежай гаспадыні таксама ўсіх тут пачастуюць
Блінамі з бульбы, клёцкі з салам з душою прыгатуюць .

Калі ж папаў на наш кірмаш - урач, ці бізнесмен
Ён стане хутка панімаць, што гэта фенамен .
Дык прыязжайце ж на кірмаш, будзем вельмі рады
Кожны радасць тут знайдзе і стары і млады.

Аб’яднай ўсіх кірмаш , гарадскіх і сельскіх
Напаўняй паўней гасцям, віном красным келіх.
Каб здаровымі былі , каб гучней спявалі
Нашу родну Беларусь , шчыра праслаўлялі.

За народ наш выпівай і за яго шчырасць
Каб квітнела Беларусь, каб расла абшчыннасць.
Самабытнасцю сваей і сваёй гасціннасцю
Адлічаюць ад другіх нас і нашай шчырасцю.

21.10 2019 Лілія Воранава (Заяц)