Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

кіш і фетучыні

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

мне па-свойму цікавыя
розныя кабеткі ў фэйсбуку
стужка каторых на девяноста адсоткаў
заваленая рэцэптамі страў

кіш з брокалі й сырам фета
фетучыні ў сметанковым соўсе
найсмачнейшыя тушаныя кабачкі

а на десяць адсоткаў уяўляе сабой
незадаволенасць несправядлівымі
рашэннямі ўлады, яе
сацыяльнай палітыкай

назіраючы такіх жанчынак
заўжды думаю: сволачы
павялічце кабеце заробак
пенсійны ўзрост скараціце
наогул дайце ёй усё
чаго яна прагне

усяго і паболей

чатырохпакаёвую кватэру
чатырохпакаёвую кватэру

у цэнтры горада
у цэнтры горада

шыкоўны аўтамабіль
дачны катэджык
якасную адукацыю

для дзетак
для дзетак

і не толькі ёй
усім харошым
добрым людзям

няхай яны
спакойненька
гатуюць сабе
кіш і фетучыні