Кахаю,смяюся,плачу-
Запознены ў небе клін
Кірунак узяў за удачай,
І мроіцца,што ў ім
Лячу я ў невядомасць,
У ёй каб сябе знайсці ,
Пакінуць зямную стому
Ды тое,што так карціць,
Ды тое,што так балела
І спэўніцца не магло.
Узяў трапяткую смеласць
Махнуць на усё крылом,
Спаткацца каб з новым ветрам
Ды рэхам сябе адчуць
У новых мясцінах светлых;
У свет невядомы лячу …
А клін ну зусім вось блізка,
Ды мары мае дарма:
Здаецца,вось слёзы пырснуць,-
Між птушак мяне няма.