Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Клятва

Яшчэ не ацэнена

Навошта людзі даюць клятву, каб здрадзіць ёй?
Каб цемра затміла, чаму кляліся…
Каб сэрца замёрзла чорнай зімой,
Каб свет патух, нябёсы разышліся…

Навошта клянуцца, руку на сэрца паклаўшы,
Навошта пустыя гукі ўпацьмах?
Чужое жыццё ў свае рукі ўзяўшы,
Здраджаюць клятве, несучы здраду на чорных крылах.

Пустыя гукі, як вецер хворы гудзіць.
Руйнуецца клятва цвярдая, як камень…
Чалавечая ганебнасць, як атрута давіць,
З кожным годам дужэй зацягваючы на шыі рамень.