Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кніга быцця

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Кніга быцця. В.Р. Хадою хуткай мы ідзём па старасці, Кожны год бліжэй да завяршэння. Засмуткуем з непрыемнай маласці, І ўзвышаем оду дасягненню. Ёсць нагод у кожнага нямала - Безліч дзён удалеч праімчала! Мы на месцы доўга не стаім, Разам з часам прасуваемся сваім. І гады вось неўпрыкмет зляцелі… Маладосць з дзяцінствам хуценька мільгнулі, Дык жа старасць мы ніяк не прамінулі - Паявіцца праўнукі ўспелі. Толькі думка, як раней, увысь сарвецца, Сэрца рэагуе зноў на радасць, Птушкаю ўзляцець душа імкнецца, І ляцець, ляцець, ані не падаць! Мы распраўляем крылы для палёта, У міг пад’ёма і ў часы натхнення, Мы зрэдку ў снах яшчэ – пілоты: Сваім кіруем летуценнем. Мы замяраем жыцці па кусочку, Праходзім шлях-дарогу з А да Я, Імгненні тыя ўкладзены ў радочкі - Радкі ж складаюць жыццяпіс быцця. У нашай кнізе тых радкоў нямала Напісана шляхамі даўніны: Парты, прычалы, цягнікі, вакзалы… Маршруты ўсе адзначаны! Далей жа кнігу хай напішуць дзеці, Пра свой маршрут па вёсках, гарадах… Няхай заўсёды ім надзея свеціць, І абмінуць нястачы і бяда! 01.07.16 г. Sneaker Release Dates 2019