Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КОТ

Яшчэ не ацэнена

Я хварэў і думаў пра ката.
Ну, дапусцім, ноччу я памру:
Ён аб кім, святая прастата,
Будзе дбаць; ды іншую муру

Думаў і ўяўляў, як карагод
Промняў сваіх сонца разгарне.
Гэтак жа, як падыходзіць кот,
Ці злятуць анёлы да мяне?

I, пакуль расплаўлены чыгун
Грудзі цісне важка, як амбал,
Каб ён быў бабтэйл альбо мэйнкун,
То яго хто-небудзь бы забраў.

Ён жа не пантэра і гепард,
Каб на вулцы перажыць зіму.
Пад парканам знойдзены бастард
Ці патрэбен будзе хоць каму?

Значыць, я да лета дажыву,
Толькі, каб не здырдзіцца зімой:
Хто паўдурку пакладзе жратву,
Хто мурлыкаць будзе нада мной?

Як, падобны тлустаму каню,
Мне на ложак ачмурэлы кот
Раніцой запрыгне – праганю:
Хай не задаецца, абармот!

Колькі крыўд прызначана стрываць
У жыцці, пакуль сплывае год?
Ці мне мусіць Божа дараваць
Гэтак жа, як мне даруе кот?



Непісьменны верш. Шмат рускіх

Непісьменны верш. Шмат рускіх слоў: мура, паўдурак, запрыгне і інш.