Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кожны дзень прачынаешся зранку

Сярэдняя: 3.8 (10 галасоў)
Кожны дзень прачынаешся зранку Не ад слова ласкавага, Не ад водара кававага – Ад удара па карку. Калі ж выберашся з гэтай цемры? Ужо не застаецца цярпення… Ён баіцца людзей – Прылюдна цябе не чапае, Кулакі ў кішэнях хавае І бурчыць то грамчэй, то цішэй. Ад яго бы бегчы хутчэй, Ды ён бацька тваіх дзяцей. Штотыднёва стабільна Ты стаіш за сваімі дзвярыма І галосіш нястомна, надрыўно, Бо там дзеці равуць няўпынна. “І каму ты патрэбна такая?” Ты жа верыш таму, і трываеш. Маці кажа: ”Цярпі, дурная! Хай гуляе, б’е – значыць, кахае. Супакоіцца ды перастане. Ну а хто ж калі жыў у раі? У хаце патрэбна дужа рука, Як так жыць, без мужыка?!” І за тыднямі цягнуцца тыдні: Крыкі, сваркі, лаянкі, здзекі. Кажуць, гэтак было спрадвеку, А з сумесна нажытага – крыўда… Заліваеш яе танным віном, На дне жыцця шукаеш у шклянцы дно… Звыклае сонца ў небе. Лужы крыві ля парога. Следчы даўно не бачыў такога Забойства на бытавой глебе… Істэрычны смех мяжуе з дзіўным спакоем, Такой шчаслівай ты не была ніколі… Air Jordans