Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кожны з нас...

Сярэдняя: 3.7 (10 галасоў)

Кожны з нас калісьці стане стары,
Не стане нас,
Ніхто не ўспомніць нашы твары,
Змяце іх час.

Але аб гэтым я ні кроплі не шкадую,
Такі ўжо лёс,
Я сёння, як і кожны дзень, працую –
Бо працы стос.

Адно мяне хвалюе, кожную часіну,
Кожны раз,
Калі гляну я на неба, поле, азярыну,
І вось зараз.

Ці знікне разам з намі культура, мова,
Беларусь,
Ці будуць нашы дзеці шукаць нанова
Свой гістарычны лёс.

Калі так, то выбачацца я павінен,
Віна мая,
Што мала я зрабіў для сваёй краіны,
Якой ужо няма.



Так, як Вы пішаце, то знікне

Так, як Вы пішаце, то знікне ўсё: і беларуская культура, і мова, і Беларусь...