Сонцам спаленыя свечы Расцякліся недарэчы. Цераз роспачы парэнчы Перагнуўся гэты вечар. Боль святы і невылечны У душы няспынна енчыць. Ад растання да сустрэчы — Толькі момант, толькі вечнасць