Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кропля сіняя за кропляй...

Яшчэ не ацэнена

Кропля сіняя за кропляй,
Дождж цыганскі ў дрэвы б'е.
Пад вільготнай сліўняй крохкай
Зяблік з следу сонца п'е.
Зяблік ранішне-ружовы
Паказаў сцяжынку мне,
Дзе цурчэлі нашы словы
I світанак палымнеў.
Потым быў адчай растання,
Холад рук, і холад слоў.
I асмужанае ранне,
I апошні кліч буслоў.
I калі дажджы цабаняць
Па страсе ў вячэрні час,
Ты ў маю ўплываеш памяць,
Хоць жыццё не лучыць нас.
Ты і я. I вір між намі.
Прорва цёмная імглы.
А былі ж мы вешчунамі,
I наіўнымі былі.
Кропля сіняя за кропляй...
Фенікс, з попелу ўстань!
Зяблік мой ружовай кропкай
Працінаў сівую рань.