Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Круціцца зямное кола

Сярэдняя: 4.3 (10 галасоў)

Сонца ў небе ўзышло, месяц даганяя
Яркім сонечным святлом зямлю сагравая.
Золкі, сонечны прамень на зямлю прабіўся
Дакрануўся да лісця і расой памыўся.

Распусціліся лугі, краскі запалалі
Там дзе сонца прамяні кветкі цалавалі.
Месяц у ззянні сонца знік у цемру пакаціўся
І далёкіх зорак бляск у святле згубіўся.

Раніцою на вадзе сонечны прамень іграе
Ён сваім цяплом пяшчотным усё вокал вітае.
Так бяжыць сонца па небу, месяц даганяя
Дзень праходзіць і незаўважна ночка наступае.

Зноў нябеснае свяціла радасна ўзыходзіць
З зоркамі сярпом бліскучым карагоды водзіць.
Ночы веюць прахалодай, росы срэбрыя ўстаюць
Змораныя зліпнуць вочы, спаць стамлёныя ідуць.

І таксама адпачывае сонца ў воблаках начных
Набіраецца свяціла моцаў падвайных.
Зноў пакоціцца ўперад, месяц даганяя
Кола круціцца зямное, ноч на дзень змяняя.

30.11.2020г.