Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крыніца

Сярэдняя: 4.9 (11 галасоў)
Стаялі ля дарогі тры вярбы, А каля іх струменіла крыніца. Крыштальнае халоднае вады Вандроўнік мог заўжды з яе напіцца. Расказвае павер’е, што ішла Мадонна па Палессі, смуткавала. І на зямлі, дзе падала сляза, Чароўная крыніца ўзнікала. Струменіліся з гэтых пор яны, Вадой гаючай шчодра частавалі. Ішлі гады, праходзілі вякі, Крыштальныя крыніцы не знікалі. Адна з іх напаіла тры вярбы, Пакуль прыйшлі аднойчы злыя людзі. Скрамсалі дрэвы, а галлё тады Па-варварску ёй кінулі на грудзі. Прырода-маці, таго болю ты, Знявагі і абразы не сцярпела. Чароўны знік струменчык назаўжды. Крыніца гэтым летам абмялела. Ішлі гады, праходзілі вякі, Гаючыя крыніцы не знікалі. Шкада, што ад бязбожае рукі Адну такую мы не ўратавалі.Apparel