Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крыж на камені

Сярэдняя: 3.8 (8 галасоў)
Крыж на камені У памяць аб Адаме Міцкевічы і Марыі Путкамер (Верашчацы) Мясціны, дзе гулялі мы з табою, Дзе нашы мроі, слёз святло пад вязам, Да скону дзён застануцца са мною, Бо толькі там з табой навек мы разам. Адам Міцкевіч, “Да М***” Паблізу вёскі Бальценікі Воранаўскага раёна ёсць камень-валун, на якім можна заўважыць выбіты крыж. Гэты крыж у знак вечнай вернасці выціснулі на камені закаханыя Адам Міцкевіч і Марыя Путкамер (Верашчака), якія тайком ад графа Путкамера сустракаліся ў бальценікскім гаі. Адам і Марыля дамовіліся, што той з іх, хто застанецца жыць пасля смерці другога, паглыбіць знак на камені долатам. Марыля перажыла Адама на восем гадоў. “Палянка ў бальценікскім гаі. Ля каменя. Пятніца. Пяць”… Прыходзіць Адам, ёй ківае і моцна імкнецца абняць. Графіня Марыя Путкамер – багіня ды муза яго. І птушкі, і дрэвы, і камень – як сведкі кахання таго. Блакітныя вочы Марылі заслоняць прыроды красу. Марыля, Адам гаварылі пра кнігі, пускалі слязу і памятаць шэптам кляліся заўсёды адно аднаго, і словы той клятвы ліліся гарачай і ціхай ракой. “Кахаю да пасмы сівенькай”. – “Кахаю да смерці пары”. У доказ адданасці вечнай на камені выціснуць крыж. І вось абяцанне даецца ў гаі ва ўрачыстых танах: “Хто з нас у жывых застанецца, паглыбіць той долатам знак”. Давалі яны абяцанне быць вернымі, помніць, кахаць… Спаткання таго апісанне, натхнёны, я вырашыў даць. Air Jordan XIV Low