Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Куды ідзеш ты ?"

Сярэдняя: 4.1 (7 галасоў)

"Куды ідзеш ты?"
Куды ідзеш ты чалавек
І што нясеш ты за плячыма
Свой дом аставіўшы на век
І дзе цяпер твая радзіма?
На суд нябесны і няхай
Мяне там судзяць па закону
Не вінаваты-будзе рай
Інакш, пякельня стане домам
Нясу ў заплечніку туды
Што я зрабіў на гэтым свеце
Няма бязгрэшных,вы паверце
І я прызнаюсь,не святы
Даўно пакаяўся ў грахах
Багацьце,слава там не трэба
Нясу я душу ў руках
На справядлівы суд,на неба
Суддзя нябесны паглядзіць
Ен грошы,хабар не прымае
Што ты рабіў і як ты жыў
Па справах кожны атрымае.