Было  раней  што: курыца,  ці  яйка?
     Турбоціць  гэтая  дурота
     спакон  вякоў  вучоны  свет…
     Па  мне ж,..
     дык  курыца, як  ежа,  годна…
     Ды й  смачна - раніцою,  ці  ў  абед…
Гатуй  яе – кавалкамі, ці  цалкам!
А  яйка – выпі, ці – ўскалаці  амлет!
     Дык – не…
     Праблема…
     Курыца, ці  яйка?
     Што ж  было  раней?
     Ах, божачкі, у  акадэмікаў  такая  вось  дурота…
     Па  мне ж,
     прыпраў  паболее  дабаўце…
     Каб  было  смачней…
Паелі, і  бярыцесь  за  сапраўдную  работу!
А  не займайцесь  ахінеяй!
Ёсць  справа  добрая, не  абыякавая.
     Яна  цікавіць  увесь  вакольны  Свет.
     Раней  узнікла  мова  родная,
     з’яднаўшая  насельніцтва - ў  народ?
     Цікава…
     Не  неверагодна
     Ці - не?
     … І ўсё было - наадварот?
Вось гэта – справа!  А то: курыца, ці  яйка?
Пазакідаюць  людзі  вас  тухлянкамі!
А  то – ўскалоцяць  з  вас  амлет!
      О!  Колькі  дысертацый  будзе  тут!
       З  гіпотэзамі,..  спрэчкамі,.. дыялагамі…
      Займіцесь…
      Вы ж - вучоны  люд!
      Насельніцтва  стварыла  мову  родную? Ці – наадварот:
      яна - стварыла  з  нас  Народ?
Найшлі  займацца  чым!   Курамі, пеўнямі, ды  яйкамі…
уначы, 3 верасня 2011г.