Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

КУЦЦЯ

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Ціха ў хаце. З кута, з іконы Пазірае на нас Ісус. Акуратна паверх саломы Разаслала бабуля абрус. Чыста ў хаце. Чыгун пузаты Ганарліва бачком блішчыць, Бо святочнай куццёй не часта Выпадае сям’ю карміць. Светла ў хаце. Міргае свечка, Прымасціліся цені наўскос, А рамонкавы водар з печы Так прыемна казыча нос. Свята ў хаце. Ўладарыць тайна… І анёлкі на гэты час Думкі светлыя, жыццядайныя Павыводзілі на папас. Nike Hypervenom Phantom