Як парад без салдат - не парад,
Так квадрат без вуглоў – не квадрат.
Як футболу патрэбны галы,
Так квадрату патрэбны вуглы.
У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялікі, ці самы малы,
А ўсё роўна, як ні павярні,-
У квадрата чатыры вуглы.
Ні адзін, і ні тры, і ні пяць…
Можаш плакаць, а можаш скакаць.
Можаш біцца аб стол галавой,-
Ты не зменіш сістэмы старой.
Так вучылі і будуць вучыць.
Ні змяніць, ні стрымаць, ні спыніць
Гэты добраахвотны палон.
Гэты самы грунтоўны закон.
У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялікі ці самы малы,
А ўсё роўна, як ні павярні,-
У квадрата чатыры вуглы.
Час ідзе, час ляціць, час імчыць,
Ні стрымаць, ні спыніць, ні разбіць…
Росквіт вызначыць заняпад.
Застанецца нязменны квадрат.
интересный стих, но смысл я
интересный стих, но смысл я вроде бы не понял(((
И не поспоришь)) Отличный
И не поспоришь)) Отличный верш!
Гэты Глобус дакладны ва
Гэты Глобус дакладны ва ўсім.
І парад, і салдат не адзін.
І ў футболе на полі мячы
Заганяюць дакладна ў вуглы.
Ёсць на што абаперціся нам.
Вымералі ўжо тут і там.
Не праходзячы вострых вуглоў,
Застанемся мы мовай куткоў.