Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кветкі

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)
Хараством вясенніх яркіх кветак Мы ўпрыгожваем зямлі абшар. І ад іх духмяніцца палетак, Весялей зямны кружыцца шар. Ты ідзеш пануры і самотны І чамусьці галавой панік, А убачыў кветкі - стан маркотны, Быццам і не быў,кудысьці знік. Дзіцянё малое,толькі пойдзе,- Топае да кветак на двары. Працаўніцы-пчолкі ў даўняй згодзе З кветак п’юць нектар,каб мёд стварыць… Што й казаць! Вясенняе цвіценне – Гэта ж,пэўна,радасць,а не знак бяды. Эх,каб мог бы я спыніць імгненне… Хай Зямля квітнела бы заўжды! Air Jordan Sneaker