Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ландышы

Сярэдняя: 4.5 (24 галасоў)

Я іх табе вясной прынёс
З зялёнае лясное далі.
Празрыстыя крупінкі рос,
Яшчэ на лісцях трапяталі.

Пачырванела ты ў адказ
На мой паклон і прывітанне.
Хай песняй стане гэты час
Майго юнацкага кахання.

Невінаваты я, што мы
Чаго няма, таго і просім.
Не злуй, што я сярод зімы
Табе тых красак не прыносіў.

А ты кіўнула галавой,
Маўляў, дарма сябе трывожыш:
– Яны патрэбны мне зімой,
Вясной прынесці кожны зможа.



Верш "Ландышы" Анатоля Астрэйкі

Цудоўна! Гучыць, бы музыка... Не выкінеш ні слова... Што можа быць лепш?