Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лебедзь

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Лебедзь белы ў возера падаў,
Падаў лебедзь ад кулі стралка,
Не збярогся ад жорсткасці, звадаў, –
У стралка не здрыгнула рука...

Чырвань раны ўсё узрастала,
Вочы поўныя цёмнай смугі.
Махі крылаў шугалі няўдала, –
Лебедзь крыкнуў ад болю, тугі.

І ў крыку у тым прадсмяротным
Столькі жалю, папрокаў было,
Што, паветра каўтаючы ротам,
Як падкошаны, рынуў стралок.

Рынуў ён на зямлю амярцвелы,
Пачарнеўшы ад кары наскрозь...
Лебедзь падаў – у чырвані белы,
Лебедзь падаў у сінюю водзь.

Ад удару вада разышлася
І схавала яго назаўжды.
А на возеры бура ўсчалася,
Заскакалі маланкі з вады...

З часу тога ўпоўнач, у неглядзь
Раптам месяц знікаў неўзначай,
А з вады выплываў белы лебедзь
Ды тужліва, тужліва крычаў...