Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ледзь чутны спеў у цішыні...

Яшчэ не ацэнена
Ледзь чутны спеў у цішыні Скляпенняў велічных сабора. Журба, надзея і пакора Лунае ўзнёсла ў вышыні Самотна, быццам плач пра ўчора, Маленечкай спявачкі гора. Мой Бог, яе не падмані: Знайдзі прытулак, дай патолю, Злагодзь і сціш усплёскі болю, Яе анёла штурхані – Паспаць яшчэ паспее ўволю – Хай паклапоціцца пра долю. Табе вякі – як людзям дні! Свайму маленечкаму твору Ты даў прасвіры і кагору – На вынікі разок зірні, На вочкі, што глядзяць угору Ў чысцюткай веры без дакору. Крылом надзеі ахіні Душу і ў Часе, і ў Прасторы – Яна важней за ўсе саборы, Яе спагадай не міні!.. Ды дзверы раптам у прытворы Усё пазбавілі апоры, І свечак ніцыя агні, Нібыта выканалі ролі – Паклон адбілі ветру з волі, І ноткі дзіўнай чысціні Маленькай ластаўкі-сваволі Заблыталіся ў фрэсках столі І не знайшлі сабе патолі… У змрочнай, гулкай цішыні – Ані… 2000 Air Jordan Sneaker