Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Легенда пра Менеска.

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

( Адзін з варыянтаў легенд пра узнікненне г. Мінска).
Напісана па матывах народных паданняў)

Як зычаць легенды, як кажуць паданні,
На нашай зямлі жыў прыгожы народ.
Свой род шанаваў, ладзіў белае ўбранне
І ўлетку насіў яго з году у год.

На лапіках земляў, свабодных ад лесу,
Вырошчвалі жыта, ячмень і авёс.
Жылі, працавалі ад лета да лета.
Цягнулі цярпліва і крыж свой, і лёс.

Былі у людзей тых бялёсыя косы,
Блакітныя вочы і шчодрасць палёў.
І ўсё было б добра, але на пакосы
Чужынцы набегі рабілі здалёк.

На конях малых усё знішчалі, тапталі,
Людзей рабавалі і бралі ў палон.
Жыцця не было ад варожай навалы.
Ніхто не жадаў да чужынцаў ў прыгон.

Сабраліся разам старэйшыя з роду
І раіцца сталі, што ж з гэтым рабіць?
Успомніў дзядудя, з такой вось нагоды,
Пра млын, што у вусці Нямігі грыміць.

«Хадзем, - кажа, - людцы, у тыя мясціны,
Дзе ў Свіслач сцякае Няміга-рака,
Дзе жорны грымяць у чароўнага мныну
Прасіць дапамогі ў чараўніка.

Пра млын гэты чулі і бацька, і дзед мой,
Не бачыў ніхто, што ў ім меле млынАр,
Ды толькі не зерне, а, кажуць, каменне,
Бо грукат і свіст далятаюць да хмар."

Паслухалі людзі, туды падаліся
Шукаць паратунку, як раіў стары.
А на падыходзе, адкуль ні вазьміся,
Узнік перад імі млынАр на гары.

Шырокія плечы, вялізны, як волат,
Пранізлівы позірк і сум у вачах.
Трымаў у руках ён сякеру і молат.
Між простых людзей выглядаў быццам гмах.

Да просьбы прамовіў: « Я ведаю, браце,
З якою бядой вы прыйшлі да мяне,
Бо нельга цярпець рабавальнікаў ў хаце.
Трымаць трэба годнасць народа ў цане.

Бярыце рыдлёўкі, рыхтуйце сякеры,
Праз некалькі тыдняў прыходзьце сюды!..»
І кожны, хто слухаў, асілку паверыў,
Бо нельга без веры, як І без вады.

Мінулі тры тыдні, вярнуліся людзі
У тыя мясціны, дзе волат чакаў.
Блакітныя рэкі цяклі. Што за цуды?!
Лясы зелянелі, бы хтось маляваў.

І мудры асілак загад даў народу:
«Капайце тут роў і будуйце сцяну!
Каб вораг ніякі ні коньмі, ні бродам
Да вашых хацінаў не дасягнуў.

І людзі старанна ўзяліся за працу,
Ды вораг «у шапку» таксама не спаў.
Набег рыхтаваў, не было ад іх спасу…
А ў гэтым выпадку, адпор іх чакаў.

На месцы раўнінных палеткаў і гоняў
Убачылі ворагі горад, як гмах.
Іржалі ад страху ля рова іх коні,
А вал каля сцен наганяў роспач, жах.

Не будзе цяпер ім тут лёгкай здабычы.
Ашчэрыўся іх правадыр, быццам звер,
Браць прыступам сцены драўляныя кліча,
Спаліць гэты горад ён мае намер.

Варожыя воі палезлі на сцены.
Іх стрэлы свісталі, як пугі у гляк.
І сыпаўся зверху, з-за сцен град каменны,
Вар ліўся на плечы варожых ваяк.

Папаў новы горад у цяжкую аблогу.
Пад націскам ворагаў гнуўся і слаб.
І ледзь не аддаў чужакам перамогу,
Прыйшлося амаль вырываць яе з лап.

У гэту ліхую, казалі, хвіліну
Узнік волат-вершнік на белым кані.
Іх правадыру выклік з гонарам кінуў
І, ўскінуўшы меч, крыкнуў: «Коне, гані!»

Зямля задрыжала ад лязгу і груку,
Ляталі маланкамі шаблі, мячы.
Варожы наезнік занёс з шабляй руку
Над вершнікам белым, жадаў засячы.

Але не паспеў, разгнявіў толькі воя.
Да смерці засёк вершнік правадыра.
А ворагі збеглі, губляючы зброю,
Іх гналі пакуль з воч не знікла гара.

Ды з бойкі той вершнік ужо не вярнуўся,
Шукалі яго і стары, і малы.
У лузе знайшлі, ён на момант ачнуўся.
«Я - Менеск,» - сказаў і памёр ад стралы.

На дне рэчкі Свіслач яго пахавалі,
У вусці Нямігі, дзе млын грукатаў,
А горад на ўзгорку Менескам назвалі,
Як памяць аб тым, хто яго заснаваў.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119010610465