Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лёс

Сярэдняя: 3.8 (9 галасоў)

Йшоў па лесе мужычок.
Просты беларусе.
Не малы, не старычок.
Долю ён шукаці мусіў.

Ішоў мала ці то многа.
Сустракае ён паляка.
Лях пытае ў беларуса тога:
“А ці хочаш ты у Кракаў?
Будзем разам жыць ды сябраваць,
Ворагаў біць ды бяды ня знаць”.
Беларус падумаў і згадзіўся.
А паляк той на вачах аж ператварыўся:
“Будзеш ты, літвіне, жыць як я скажу.
І не бушуй, за табою я гляджу”.

Прайшло колькі часу і сам
Расіянін спрытны да беларус падыйшоў:
“Значыць так, літвін, ці як цябе там,
Вам з палякам ужо канец прыйшоў,
Забіраю да сябе цябе я ў слугі,
А паляк пойдзе служыць да маіх сяброў,
Калі што не так, атрымаеш пугі,
Папушчу табе я потым кроў”.

Потым немец і француз
Маскаля йшлі біці,
Але ж і братка беларус
Разам мусіў выці.

Вось настаў быў час
Беларуса адпусцілі.
Але пад’ехал тарантас
Маскалі там былі.
Хто з арлом, хто з зоркай,
І білісь між сабою
Беларус ліў слёзы горка,
Білі і яго абое.
Перамог маскаль чырвоны
Ад крыві сваіх людзей.
Знішчыў ён спярша карону,
То пачатак быў падзей.
Ну, а беларус, што з ім рабіць?
Як нам з Польшчай моцнай быць?
Значыць вырашым мы тое так.
Будзе беларус у нас батрак.
І на Расію ён паробіць,
І Польшчы карыснае хай робіць.

Немец набіраў ўсё сілы.
І глядзеў на Ўсход:
“Гэй, беларус, бяры-ка вілы.
І працуй на нас, славянскі зброд!”

Зноў Рассіі сын прыйшоў,
Зноў беларуса да сябе узяў.
Я, гаворыць, разам кроў
У вайне з табою праліваў.

Вось настаў той светлы час
Калі беларус свабодны.
Калі кожны вырашае з нас
Да чаго й на што ён годны.
І галоўнае зноў ў ярмо не улезці.
Каб ні злева, каб ні зправа
Не маглі нас за сабой павесці.
Каб сябры сябрамі заставалісь,
А не пра лёс наш “хвалявалісь”.