Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лёс

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

На лёс крўдаваць не варта,
Час по месцах усе раскладзе.
Будзе месца для смеху і жартаў,
Будзе месца нястачы,бядзе.

Не бывае,как мякка і гладка,
Як па маслу не будзе заўжды.
Сёння з пылу і жару аладка-
Заўтра шклянка сырой вады.

Сёння песні і скокі да ранку,
Ад гармоніка хата гудзе.
А назаўтра пастукае ў брамку
І з касою "яна" прыйдзе.

Каму-шчасціць,каму-нядоля,
Каму- кропля,каму-цераз край.
Каго кліча пагоня і воля,
а каму і балота-рай.

Каму колькі ні дай- а ўсё мала.
І ўсё ёсць, ды не ў радасць даўно.
Нехта ж рады,што сонца заззяла
І вада з ручая-што віно.

Кожны сам сваю творыць дарогу.
Не кажыце,што лёс не змяніць.
Маем выбар. І дзякуё Богу
За вялікую радасць-жыць.