"Летні лес"
  Летні лес,шацер зялены
  Нада мною ў вышыні
  Зачапіліся за кроны
  Хмаркі-белыя чаўны
  Пераблытаны галінкі
  Дзе бярозка,дзе ялінка
  Ясень неба падпірае
  Промні сонейка збірае
  І між лісьцяў з вышыні
  Струмнем тонкім,залатым
  Зайка сонечны збягае
  Пад травою і ігліцай
  Ажыла даўно грыбніца
  На ўзгорку -дуб стары
  Побач-стрункі,малады
  Мох шаўковы,там чакаюць
  Зорны час свой жалуды
  Дзе ніжэй,там журавіны
  Крапіва,кусты маліны
  Хмызнякі,трава сівая
  Між купінак з асакой
  Шлях у рэчку выбірае
  Ручаек цячэ,спяшае
  Быццам дзеўка-маладзіца
  У ваду вярба глядзіцца
  Прытаміўся?Аддыхні!
  Не лічы ты браце дні
  І плывуць няхай над намі
  Хмаркі,быццам караблі.