Ліпеньскае. Душэўнае.
***
…мАлы  ветрык  ў  свЕтлым  гАі
са  мнОю  ў  хОванкі  гуляе,
то – сціхАе…
то – шумІць…
…а  я  яго  і  не  шукАю,
няхай – хавАецца, бяжЫць…
іду  праз  гАйную  празрЫстасць,
і  свЕжасць – апаслЯ  дажджА…
я  ў  гаі – ў  пОшуках  карЫсьці,
якую  стрэць  тут  пажадАў…
ЧалавЕка  у  турбОтах –
беражЭ  яго  Душа.
У  Душы  бяскОнцы  клОпат –
ЧалавЕка  паляпшАць.
Ні  хвілІначкі – пакОя,
ні  імгнЕння – каб  паспАць…
І  я, панЁс  Душу  з  сабою –
у  светлым  гаі  пагуляць.
Няхай  пабУдзе  у  нірване,
ад  паха  вЫмытых  бярОзак,
адпачывАе  хай  старАнна,
й – пабУдзе  крЫху  несур’ёзнай.
Бо, нАшым  Душам – дастаЕцца…
Іх  Праца – нас  лячЫць, лячЫць…
Ім  нЕкуды  ад  нас  падзЕцца…
Мы ж – не  даЕм  Ім  адпачЫць…
І  тамУ – у  свЕтлым  гаі,
я  з  Душой  сваЁй  гуляю,
выпушчАю  у  павЕтра –
сярОд  птУшак  хай  лятАе…
НабярЭцца – сОнца, лЕта…
Вось  з  такім  гуляю  тОлкам –
каб  хапІла  сіл
маёй  Душы – надОўга…
*+*
30  снежня 2013г.  ...уначЫ…
**(гай – роща, лиственный лес; хОванкі – прятки; не  шукаю – не  ищу; хаваецца – прячется; ў  пОшуках  карЫсьці – в поиске личной  выгоды; стрэць – встретить; пажадАў – пожелал; турбОта – беспокойство, тревога; беражЭ – оберегает; бяскОнцы  клОпат – бесконечная забота; паляпшАць – улучшать; хвілІначка – минутка; пах – запах; адпачывАе – отдыхает;  хай  старАнна – пусть старательно; Праца – Труд; хапІла – хватило).